Беларуская Служба

Былы кіраўнік НАТА: набываючы нафту і газ у Расіі, мы працягваем фінансаваць Пуціна

10.05.2022 11:12
Вельмі добра, што ЕС разглядае пытанне аб нафтавым эмбарга, але мы таксама павінны спыніць пакупку газу, кажа Андэрс Фог Расмусэн, былы генеральны сакратар NATO у размове са штодзёнкай "Gazeta Wyborcza".
  .
Андэрс Фог Расмусэн. Ілюстрацыйны здымакChatham House/CC BY 2.0

Іншай памылкай НАТО, на думку былога кіраўніка арганізацыі, была заява не адпраўляць ніводнага салдата ва Украіну. Але Байдэн цяпер паправіўся, калі пасля апошняга саміту NATO больш не ўдакладняў, як менавіта будзе рэагаваць Альянс. Таму што, калі вы выключаеце ўвод войск, выключаеце беспалётную зону ды іншыя дзеянні, гэта падказка Пуціну, што ён можа зрабіць без ніякай рэакцыі з нашай боку, зазначае эксперт.

Захад не павінен пераймацца тым, што Пуцін убачыць у нашых дзеяннях правакацыю. Менавіта Пуцін сёння агрэсар, які напаў на свайго мірнага суседа. Паводле Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый кожная дзяржава мае права на самаабарону. Урад такой дзяржавы таксама мае права звярнуцца па дапамогу да іншых краін. Так што, што б ні прасілі ўкраінцы, мы павінны гэта ім даставіць, калі можам, перакананы былы генеральны сакратар NATO.

У папярэднія гады мы зрабілі шмат памылак. Адной з іх стала непрадастаўленне Украіне ды Грузіі «Плана дзеянняў па сяброўстве ў NATO» (ПДС) на саміце Альянса ў Бухарэсце ў 2008 годзе. Я быў за, Злучаныя Штаты былі за, Вялікабрытанія была за, але Германія і Францыя былі супраць, таму мы не змаглі тады дамовіцца. Такім чынам, мы паслалі Пуціну няправільны сігнал. І праз некалькі месяцаў пасля саміту ў Бухарэсце ў 2008 годзе ён нам даў адказ  - напаў на Грузію. Больш за тое, мы занадта слаба адрэагавалі, калі Расія ў 2014 захапіла Крым і пачаў акупаваць Данбас, узгадвае Расмусэн.

Мы павінны зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб хутка скончыць вайну. І мы можам зрабіць важкі ўклад у хуткае спыненне гэтага канфлікту, спыніўшы фінансаванне ваеннай махіны Пуціна. Аднак, купляючы нафту і газ у Расіі, мы працягваем папаўняць казну Пуціна. Я цаню, што ЕС цяпер разглядае магчымасць зрабіць першы крок - увесці нафтавае эмбарга. Але і газ трэба таксама адключаць, заявіў эксперт.

юл